BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Ціханоўская: Наша культура – жывая сіла, поўная містычнасці

Святлана Ціханоўская апублікавала зварот з нагоды Дзядоў. Дэмакратычная лідарка зазначае, што «Беларуская культура — жывая сіла, поўная глыбіні і містычнасці. І пакуль рэжым спрабуе выціснуць усё беларускае з нашай краіны, мы можам зрабіць тое, што ад нас залежыць — не толькі памятаць, але і старанна захоўваць. Успомніце сёння сваіх родных. Нават калі не можаце наведаць іх на могілках — запаліце свечку, прамоўце іх імёны, аддайце ім хвіліну цішыні».

Фота: t.me/tsikhanouskaya

Ціханоўская заклікае не забывацца на беларускія традыцыі: «Яны нагадваюць, што беларусы — сапраўды вялікая сям’я. Мы памятаем не толькі сваіх продкаў, але і тых, хто загінуў ад рук рэжыму. Тых, хто аддаў жыццё за Беларусь, хто змагаўся ва свабоду Украіны і за права быць вольнымі. Гэтая памяць — нашыя карані і нашая сувязь адно з адным».