“Беларуская мова захоўвае гісторыю і культуру народа”, – напісала ў сацсетцы Х дэмакратычная лідарка Святлана Ціханоўская з нагоды Міжнароднага дня роднай мовы, які адзначаецца 21 лютага.

“Нават калі рэжым спрабуе сцерці і знішчыць нашу нацыянальную ідэнтычнасць, беларусаў не прымусяць замаўчаць”, — падкрэсліла палітык.
“Наша мова — наша сіла. І яна будзе жыць у свабоднай Беларусі”, — адзначыла Ціханоўская.






