BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Ціханоўская ўзнагародзіла шэраг асоб, якія працуюць на карысць Беларусі

25 сакавіка, у Дзень Волі, Святлана Ціханоўская ў Офісе ў Вільні ўзнагародзіла шэраг асоб, якія працуюць на карысць вольнай і дэмакратычнай Беларусі.

Фота: t.me/CabinetBelarus

Медаль «За плённую працу на карысць Беларусі» за адданасць інтарэсам беларускага народа і значны ўклад у развіццё беларускай дэмакратыі і грамадзянскай супольнасці, паслядоўнае адстойванне інтарэсаў дэмакратычнай Беларусі атрымаў: Віціс Юрконіс – літоўскі палітолаг, выкладчык, эксперт па Беларусі, кіраўнік літоўскага офіса Freedom House.

Крыж Адраджэння Беларусі атрымаў: Сяргей Дубавец – беларускі журналіст, літаратар, крытык і выдавец, грамадскі дзеяч.

Акрамя таго, некалькі асобаў узнагароджаныя непублічна.