BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Ціханоўская запрасіла беларусаў на імпрэзы ў Варшаве 26 студзеня

Абраная прэзідэнтка запрасіла беларусаў на марш «Не мой выбар!» і форум «Беларусы годныя лепшага». Лідарка будзе на абодвух імпрэзах.

Святлана Ціханоўская заклікала беларусаў далучыцца да двух імпрэзаў, што адбудуцца ў Варшаве 26 студзеня, у дзень «выбараў» прэзідэнта Беларусі.

Марш «Не мой выбар!» пачнецца апоўдні мясцовага часу на плошчы Трох Крыжоў, фінальны пункт маршруту – Замкавая плошча. Запланаваныя прамовы палітыкаў і актывістаў, а таксама выступы музыкаў.

А 14-й гадзіне мясцовага часу (у Беларусі будзе 16:00) пачнецца форум «Беларусы годныя лепшага». Спікеры паразважаюць пра будучыню нашай краіны, таксама запланаваныя музычныя выступы.

Беларускае Радыё Рацыя