Праект “Беларускія магістраты” збірае кола народных спонсараў для падтрымкі “Беларускай Школы ў Варшаве”. Падтрымка разлічаная на дзевяць месяцаў і мае дапамагчы адукацыйнай пляцоўцы вырасці ў поўнавартасны і самаакупальны цэнтр, які зможа аказваць адукацыйныя паслугі беларускім дзецям па ўсім свеце.
Пра гэта кажа кіраўнік “Беларускіх магістратаў” Цімафей Акудовіч:
– “Беларуская Школа ў Варшаве” ужо на сёння мае некалькі філіялаў па ўсёй Польшчы. Яны актыўна развіваюць анлайн-адукацыю, яны хочуць выйсці на ровень паўнавартаснага адукацыйнага цэнтра. Гэта значыць, атрымаць адпаведныя рэгістрацыі, што патрабуе канешне часу і фінансаў у тым ліку. І запусціць паўнавартасныя камерцыйныя курсы па розных кірунках для таго, каб мець фінансавую самастойнасць. І мы падумалі, што гэта класная тэма, гэта тое, што нам усім трэба зараз – самадастатковы адукацыйны цэнтр для беларусаў у замежжы.
“Беларуская Школа ў Варшаве” – гэта адзін з найбуйнейшых адукацыйных цэнтраў беларусаў замежжа. Праект паўстаў у 2022 годзе з мэтай захавання і развіцця нацыянальнай ідэнтычнасці беларускіх дзяцей за мяжой. Школа мае філіялы ў чатырох гарадах Польшчы. Таксама працуе анлайн і ладзіць сумесныя праекты са школкамі ў Літве і Грузіі. У школе 22 настаўнікі і каля 200 вучняў.
Цалкам гутарку слухайце ў далучаным гукавым файле:
Беларускае Радыё Рацыя