BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Цяжарную жанчыну з Менску затрымалі на мяжы

Канал сілавікоў паведаміў пра затрыманне цяжарнай 31-гадовай жанчыны. Яе ўзялі пры вяртанні з Літвы ў Беларусь. Вінавацяць у абразе міністра ўнутраных спраў Івана Кубракова.

Паводле сілавікоў, жанчына ў 2020-м пакінула абразлівыя каментары ў адрас міністра ўнутраных спраў Івана Кубракова. Каб пазбегнуць пераследу, сцвярджаюць сілавікі, яна з’ехала ў Літву. За мяжой жанчына зацяжарыла і вырашыла вяртацца на радзіму. Па версіі сілавікоў, «бо менавіта ў Беларусі аказваецца вялікая дзяржаўная падтрымка і выплачваецца вялікая дапамога па цяжарнасці і родах». Як толькі жанчына перасекла мяжу, яна была затрыманая. Што з ёю цяпер, невядома. Сілавікі апублікавалі заблюранае фота, на якім жанчына стаіць каля сцяны.