BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Cтаў вядомы прысуд cаўладальніку Wargaming

Мікалая Кацалапава завочна асудзілі да 13 гадоў пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму, а таксама прызначылі штраф у памеры 50 тысяч базавых велічыняў (2 мільёны 100 тысяч рублёў).

Саўладальніку Wargaming Мікалай Кацалапаў.
Мікалай Кацалапаў

Справу Мікалая з 26 жніўня да 8 верасня разглядаў Менскі гарадскі суд. Яму былі інкрымінаваныя ч. 1 і ч. 2 арт. 361-2 КК (фінансаванне экстрэмісцкай дзейнасці) і ч. 2 арт. 290-1 КК (фінансаванне тэрарыстычнай дзейнасці).

Раней прапагандысты паведамлялі, што Кацалапаў нібыта зрабіў «дзясяткі пераводаў у крыптавалюце» на «сотні тысяч даляраў» у розныя «экстрэмісцкія» ініцыятывы. У студзені 2023 яго ўнеслі ў спіс «тэрарыстаў».

вясна