BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

ЦВК адсправаздачылася пра два дні “датэрміновага галасавання”

Афіцыйна Цэнтральная выбарчая камісія паведаміла, што за два дні “датэрміновага галасавання” ў краіне гэтым правам скарысталася 14,6% выбаршчыкаў. Адметнасць так званага Адзінага дня галасавання не толькі ў тым, што вылучаныя суцэльна прадстаўнікі сістэмы, але і ў большасці акругаў паміж сабой канкуруюць аднапартыйцы з “Белай Русі”.

Фота: sb.by

“У пагоні за стварэннем альтэрнатыўнасці ўсё звялося да прымітыўнага фармалізму”, – гаворыць грамадскі актывіст:

-Гэта ўсё неабходна для таго, каб стварыць “карцінку”, стварыць бачнасць альтэрнатыўнасці на гэтых выбарах. Уладай ужо прызначаны кандыдат, якога мяркуецца зрабіць дэпутатам. Людзі, якія трымаюць руку на пульсе, выдатна ўсё гэта бачаць і разумеюць. Таму такая колькасць кандыдатаў патрэбная толькі для “карцінкі”. Гэта статысты, якія разумеюць гэта, або не разумеюць.

Ня рэдкасць, калі на некаторых акругах паміж сабой канкуруюць не проста чыноўнікі-аднапартыйцы, але яны яшчэ і з аднаго месца працы.  

Беларускае Радыё Рацыя