BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

ЦВК грозіць штрафам за фатаграфаванне выбарчага бюлетэня

Здымак ілюстрацыйны

Сакратар ЦВК Алена Балдоўская растлумачыла журналістам, чаму забароненая здымка запоўненага бюлетэня, піша БелТА. „Цяпер у выбарчым заканадаўстве дакладна прапісана норма, якая вызначае забарону на фатаграфаванне або відэаздымку запоўненага бюлетэня і на вынас бюлетэня за межы памяшкання для галасавання. Такія дзеянні з’яўляюцца адміністрацыйным правапарушэннем і пацягнуць накладанне штрафу на фізічную асобу, на выбаршчыка ў памеры да 15 базавых велічыняў (сёння — 630 рублёў),“ — адзначыла Алена Балдоўская.

„Забарона на фота– і відэаздымку запоўненага бюлетэня звязана з прынцыпам таямніцы галасавання. Калі грамадзянін выстаўляе на ўсеагульны агляд тое, як ён прагаласаваў у асноўны дзень выбараў, ён, па сутнасці, ажыццяўляе агітацыю. Агітацыя 26 студзеня забароненая“.

Беларускае Радыё Рацыя