BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

“Чым больш ты баішся, тым больш цябе цкуюць”

9 жніўня ў Варшаве пройдзе шэсце, прымеркаванае да гадавіны выбараў 2020-га ў Беларусі. Пры гэтым Следчы камітэт краіны паведамляе, што працягвае вызначаць удзельнікаў падобных акцый, і пагражаць ім канфіскацыяй маёмасці і адкрыццём крымінальных спраў.

Ганна Федаронак

“Тым не менш мой выбар адзначны: я іду на марш”, – распавяла дырэктарка беларускага шэлтару ў Варшаве Ганна Федаронак.

– Лукашэнка хоча запужаць нас. Ён запужаў нас там, і цяпер хоча запужаць нас тут. І гэта ў яго добра атрымоўваецца. Таму што людзі пачынаюць баяцца. І з Лукашэнкам, як з тым сабакам, калі ты паказваеш яму свой страх, то ён ужо перамог. Я чатыры гады не баюся, не атрымалася мяне зламаць, – ні крыміналкай, ні маёмасцю, – нічым. Я жыву зараз у свабоднай краіне. Я хачу выказваць сваё меркаванне. Калі я тут не змагу выказваць гучна і сумленна сваё меркаванне, то грош мне цана як барацьбіту за дэмакратыю.

Пры гэтым Ганна Федаронак адзначае, што і цяпер адчувае салідарнасць, працуючы ў шэлтары.

Цалкам матэрыял:

Беларускае Радыё Рацыя