BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Чым можна дапамагчы жанчынам-палітзняволеным у Беларусі?

Цэнтр новых ідэй зладзіў анлайн-дыскусію пра тое, як жанчыны выжываюць у калоніях у Беларусі і з якімі асноўнымі праблемамі сутыкаюцца ў зняволенні.

Важнасць падтрымкі такіх жанчын падкрэсліла спікер сустрэчы, былая палітзняволеная Вольга Лойка:

– Па-першае, дапамагчы сваякам. Гэта вельмі важна. Важна разумець, што ты не выпаў з жыцця, што пра цябе памятаюць, што клапоцяцца пра тваіх блізкіх. З напісаннем пісьмаў складана. Я ж разумею, што яны не даходзяць. Але на самой справе, хто вельмі хацеў дапісацца да знаёмых, той дапісваўся – праз сваякоў, праз блізкіх. Шанцы ёсць і спрабаваць трэба.

У Беларусі налічваецца 171 жанчына-палітвязень, якія на дадзены момант утрымліваюцца ў месцах пазбаўлення волі. Самая частая прычыны прыцягнення да адказнасці – удзел жанчыны ў акцыях пратэсту ў Беларусі.

Цалкам матэрыял:

Беларускае Радыё Рацыя