Сустрэчы на гістарычныя тэмы, дапамога беларускім добраахвотнікам ва Украіне, правядзенне сумесных спартовых мерапрыемстваў.
Такія актыўнасці маюць беларусы ЗША, якія працягваюць збірацца разам на карысць будучыні Беларусі, – распавёў беларус Андрусь Белы:
— Гэта дзейнасць арганізацыі „Рух“, ейнай амерыканскай філіі. Мы робім адукацыйныя імпрэзы, прымеркаваныя да беларускай гісторыі, забаўляльныя імпрэзы, імпрэзы, дзе сустракаюцца беларусы, размаўляюць пра нашыя агульныя гісторыі, праблемы, і цікава бавяць час.
Гутарку слухайце ў далучаным гукавым файле:
– Каб аб’ядноўваць прадстаўнікоў беларускай дыяспары ў ЗША, часамі трэба ўзяць нейкую ідэю і думаць над шляхамі, як яе рэалізаваць на нізавым узроўні, – дадаў Андрусь Белы.
Беларускае Радыё Рацыя