Аказанне дапамогі беларускім палітвязням, падтрымка ўкраінцаў ды беларускіх ваяроў ва Украіне і адсочванне ды ўдзел у візіце Святланы Ціханоўскай. Такім чынам будуецца дзейнасць беларускай дыяспары ў Нарвегіі.
такіх больш буйных мерапрыемствах удзел звычайна прымае некалькі дзясяткаў чалавек, – распавёў беларус Ігар Буканаў:
– Вы ведаеце, зараз я ў Осла не жыву, але Святлана Ціханоўская туды прыязджае і будзе сустракацца з нарвежскімі палітыкамі, з парламентам, з чыноўнікамі з нарвежскага кіраўніцтва. І адно з самых галоўных пытанняў – гэта пытанне палітычных зняволеных у Беларусі.
Ігар Буканаў дадаў, што цяпер беларусы Нарвегіі ў меншай ступені зацікаўленыя выбарамі ў Каардынацыйную Раду. Паколькі лідары для іх застаюцца нязменнымі – абранымі на выбарах у 2020 годзе і з’ехаўшыя за мяжу.
Цалкам гутарку слухайце ў далучаным файле:
Беларускае Радыё Рацыя
Фота: ethnomir.ru