Арганізацыя канцэртаў ды ў цэлым культурніцкіх імпрэзаў, дапамога беларускім палітвязням, якія ў тым ліку з’ехалі з Беларусі і цяпер знаходзяцца ў эміграцыі, падрыхтоўка да сумеснага святкавання Купалля. Такімі падзеямі цяпер багатае жыццё беларусаў Нямеччыны, – распавёў беларус Мікалай Бандарэнка:
– Шмат кірункаў, па якіх як працаваў, так і працую. Але адны з найважнейшых – гэта палітвязні, якія зараз у Беларусі. Блізкія палітвязняў – гэта тое, што адбываецца ў нас там, у Беларусі. А тут, па магчымасці, мы арганізоўваем нейкую дапамогу, і матэрыяльную, і фінансавую, і маральную падтрымку людзей. І сустракаем людзей, якім памагаем, якія прыязджаюць сюды. Бо плынь не спыняецца, на жаль, і рэпрэсіі не спыняюцца.
Мікалай Бандарэнка дадаў, што на мерапрыемствы наведваюцца як тыя, хто стаў актыўным толькі пасля 2020 году, так і тыя беларусы, што даўно жывуць у Нямеччыне.
Беларускае Радыё Рацыя