Дапамога беларускім ваярам ва Украіне, фінансавая падтрымка беларускіх палітвязняў і іх сем’яў, правядзенне акцый і шэсцяў да знакавых дат у беларускай гісторыі, арганізацыя канцэртаў ды сходаў.

Такім чынам пабудаваная на дадзены момант праца беларускай дыяспары ў Нямеччыне, – распавёў прадстаўнік беларускай меншасці ў такой краіне Мікалай Бандарэнка:
— Акцыі і імпрэзы ладзяць у прынцыпе па ўсёй Германіі, дыяспара нашая, беларусы. Проста дзесьці раскідана, што, дапусцім, напрыклад, у Берліне, Баварыі ці паўночнай Рэйн-Вэстфалія больш вялікія дыяспары, а недзе землі паўночныя, там беларусаў фактычна адзін-два, ім цяжка арганізавацца. І яны падцягваюцца ў больш вялікія гарады.
Мікалай Бандарэнка дадаў, што дапамогі палітвязням ды беларускім ваярам насамрэч аказваецца ў разы больш чым агучваецца. Па-просту афішаванне такіх дадзеных можа быць небяспечным для іх жа саміх.
Беларускае Радыё Рацыя