BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Чым займаецца беларуская дыяспара ў Вялікабрытаніі?

Чым зараз жывуць у Вялікабрытаніі прадстаўнікі старой і новай беларускай эміграцыі? Якія культурніцкія мерапрыемствы карыстаюцца зараз найбольшай папулярнасцю? Якім чынам трансфармуецца дзейнасць і якія бліжэйшыя сустрэчы чакаюць беларусаў у межах бібліятэкі імя Францыска Скарыны ў Лондане? На такія пытанні адказаў сябра Рады Апекуноў Бібліятэкі і Музея Скарыны Павал Батлейшчык у размове з Алісай Поль:

РР: Якія тэмы цяпер цікавыя і актуальныя для беларусаў Англіі і чаму?

– Беларусы Англіі гэта вельмі разнастайныя людзі, бо тут ёсць некалькі пакаленняў беларусаў, якія прыязджалі ў розныя часы, таксама тут ёсць людзі, якія даўно тут прафесійна і жыццёва асвоіліся, і тыя, якія прыехалі ў апошнія пару гадоў, якім трэба прыжыцца і думаць, што далей рабіць. Вельмі разнастайная беларуская дыяспара, можа розніцца ад іншых краінаў. І наколькі людзі бяруць удзел у беларускім жыцці, тут таксама цэлы спектр ад тых, хто бярэ актыўны ўдзел і даўно, ці тыя, што прыехалі, далучыліся, да тых, што не надта цікавяцца беларускім жыццём. У нас ёсць розныя арганізацыі, на розныя густы. І таму спрабуем так зрабіць, каб знайсці інтарэсы, звязаныя з Беларуссю, у розных арганізацыях.

РР: На вашую думку, як розняцца кола інтарэсаў старой хвалі эміграцыі і новай, ці ходзяць яны на адны і тыя ж акцыі, і ці важныя для іх адны і тыя ж тэмы?

– Так, галоўная розніцца – жыццёвая нявызначанасць. Бо новай дыяспары цяжка пабытова, бо яны думаюць як асвоіцца, ці яны будуць тут жыць далей, ці паедуць кудысьці, ці будуць вяртацца. А тыя, хто тут даўно жыве, не мае такіх праблемаў. Са старой ці новай дыяспары ёсць розныя людзі: некаторыя больш актыўныя ў культурным жыцці, некаторых больш цікавіць пратэставы бок, што бяруць удзел у розных пратэстах за дэмакратыю ў Беларусі і проці вайны ва Украіне. Там прадстаўнікі старой і новай дыяспары, няма такога значнага падзелу, што людзей цікавіць.

Цалкам слухайце ў далучаным гукавым файле

З Паўлам Батлейшчыкам сябрам Рады Апекуноў Бібліятэкі і Музея імя Францыска Скарыны ў Лондане размаўляла Аліса Поль

Беларускае Радыё Рацыя