Дапамога ваярам, мірным жыхарам і ў прыфрантавых тэрыторыях – такую дзейнасць надалей ажыццяўляюць прадстаўнікі грамадскага аб’яднання “Сустрэча” ва Украіне.

Гэта садзейнічанне медыкаментамі, прадуктамі харчавання, часамі проста эмацыйная падтрымка, – распавёў прадстаўнік ініцыятывы Максім Дзмітракоў:
– Гэта дапамога вайсковым, дапамога цывільным, дапамога жывёлам. І гэта праца ў прыфрантавых тэрыторыях, таму што там зараз найбольш патрэбная дапамога.
Грамадскае аб’яданне “Сустрэча” пазіцыянуе сябе як беларуска-ўкраінскі Хаб. Яго ўдзельнікі дапамагаюць украінскім вайскоўцам і беларускім добраахвотнікам, якія абараняюць Украіну ад расейскіх захопнікаў.
Цалкам матэрыял слухайце ў далучаным файле:
Беларускае Радыё Рацыя






