BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Чым займаецца няўрадавая арганізацыя “ІншыЯ”?

Беларускамоўны нэтворкінг, сустрэчы на тэму традыцыйнай беларускай культуры, стадзі-тур па тэме гендарнай роўнасці ў Нямеччыну, падрыхтоўка да “Роўнага сакавіка”. Гэта справы, якімі ў лютым занятыя прадстаўнкі арганізацыі “ІншыЯ” у замежжы.

Распавядае сузаснавальнік і дырэктар Зміцер Радзіеўскі:

– Зараз мы з пачатку года працягваем нашу працу з беларускай лакальнай супольнасцю ў Вільні. Мы якраз працягваем нашу працу са збліжэннем медыясупольнасці і беларускіх НДА. У нас будзе праводзіцца першы стадзі-візіт у Нямеччыну ў лютым.

“ІншыЯ” – гэта няўрадавая беларуская арганізацыі, яе сябры пераважна знаходзяцца ў Літве і Польшы. Галоўная місія – “Развіццё інклюзіўнага і талерантнага грамадства, у якім усе адчуваюць сябе сабой і не падвяргаюцца дыскрымінацыі”.

Цалкам гутарку слухайце ў далучаным файле:

Беларускае Радыё Рацыя

Фота: “ІншыЯ”