BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Чым займаюцца беларусы Швецыі?

Вырашэнне бытавых пытанняў, дапамога Украіне і ўкраінцам, збор медыцынскай дапамогі для ўкраінскіх вайскоўцаў, атрыманне дакументаў для палітычных бежанцаў ды так далей. Такія накірункі дзейнасці зараз найбольш важныя для прадстаўнікоў беларускай дыяспары ў Швецыі.

Швецыя
Швецыя

Распавядае беларускі грамадскі дзеяч спадар Павел:

– Шчыра кажучы за апошнія месяц-два ў асноўным для большасці людзей актуальныя бытавыя тэмы нейкія. А так, у каго што. Для палітуцякачоў – для іх атрымаць дакументы. Той, хто тут даўно жыве і спакойна тут легалізаваны, выкажам згадку, што зараз важней за ўсё дапамагчы Украіне, паколькі яны за Беларусь. Той, хто займаецца творчасцю, для яго творчасць. То бок розным людзям рознае.

Суразмоўца дадаў, што таксама ў Швецыі беларусы ладзяць нефармальная сустрэчы, але яны хутчэй прысвечаныя культурніцкай тэматыцы. Палітычныя акцыі збіраюцца нешматлікія.

Цалкам гутарку слухайце ў далучаным файле:

Беларускае Радыё Рацыя