Прасоўванне беларускіх інтарэсаў у Еўрапарламенце, канферэнцыі па стварэнню падмурка для дэмакратычных пераменаў у Беларусі, напісанне лістоў да беларускіх палітвязняў, арганізацыя і правядзенне спектакляў, канцэртаў, дыскусій.

Гэта ўсё тое, чым напоўненая жыццё прадстаўнікоў беларускай дыяспары ў Бельгіі на бягучы момант, – распавяла беларуская грамадская дзяячка Марына Леваценка:
-Вось у панядзелак у нас адбылася канферэнцыя па стварэнні падмурка для дэмакратычных пераменаў у Беларусі, якая праходзіла ў Еўрапарламенце. І там далучылася і місія “За дэмакратычную Беларусь”, і прадстаўнікі дыяспары прымалі ўдзел. Гэта была вялікая размова з пяці панэляў.
Прадстаўнікі беларускай дыяспары ў Бельгіі канцэнтруюць сваю дзейнасць пераважна на культурніцкіх і асветніцкіх аспектах. Значная ўвага таксама надаецца палітычным пытанням, у прыватнасці падтрымцы дэмакратычных сілаў Беларусі і намаганням па прыцягненні ўвагі да сітуацыі з палітзняволенымі на радзіме.
Цалкам гутарка:
Беларускае Радыё Рацыя






