BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Чым жыве беларуская дыяспара Чэхіі?

Агучванне сітуацыі з палітвязнямі ў Беларусі і распаўсюд такой інфармацыі ў еўрапейскай інфармацыйнай прасторы, пытанне візавага бану, складанасці ў легалізацыі беларусаў у краіне.

Фота: minsknews.by

І гэта далёка не поўны спіс накірункаў дзейнасці ці праблемаў, якімі на дадзены момант занятыя беларусы ў Чэхіі, – распавяла прадастаўніца беларускай дыяспары Любоў Каменева:

-Перш-наперш, заўсёды актуальнае пытанне – падтрымка палітвязняў і ўвогуле існаванне палітычых вязняў у Беларусі. Вельмі шмат праводзіцца акцый і прымаецца рэзалюцый і звароты да чэшскіх уладаў, спробы нагадаць пра існаванне палітычных вязняў у Беларусі ў чэшскім асяроддзі. Таксама, што тычыцца падтрымкі палітвязняў, гэта таксама вялікая падтрымка для былых палітвязняў, якія апынуліся ў Чэхіі.

Любоў Каменева далала, што ёсць спадзяванне, што “прэзідэнцкія выбары” ў Беларусі могуць стаць нагодай для таго, каб узгадаць у чэшскіх медыя пра стан рэчаў у Беларусі.

Цалкам гутарка:

Беларускае Радыё Рацыя.