BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Чым жыве беларуская дыяспара Чэхіі?

Пытанні візаў і беларускай адукацыі на бягучы момант найбольш турбуюць прадстаўнікоў беларускай дыяспары ў чэшскім горадзе Брно.

Беларусы ўскладаюць надзеі на тое, што са зменай ураду атрымаецца больш актыўна прасоўваць беларускую павестку і вырашаць праблемы беларускай супольнасці, – адзначыў актыўны ўдзельнік дыяспары Андрэй Калаур:

-Звычайна першае – гэта візы. Мы сёння таксама вядзём перамовы з урадам і чакаем адказу. Змяніўся ўрад, зноўку напісалі зварот да Андрэя Бабіша, і чакаем, што скажуць. Наш запыт быў пра тое, каб знялі візавы бан. Іншая тэма – гэта беларускія школы. І мы таксама чакаем адказу з міністэрства наконт фінансавання гэтых школ.

Андрэй Калаур дадаў, што ад чэшскіх уладаў беларусы чакаюць канкрэтных крокаў па паляпшэнні сітуацыі выдачы візаў для беларскіх грамадзянаў, а таксама дапамогі ў легалізацыйным і інтэграцыйным накірунках.

Цалкам гутарка:

Беларускае Радыё Рацыя.