Прадстаўнікі беларускай дыяспары ў Даніі працягваюць падтрымліваць беларускіх палітвязняў. Асноўныя акцэнты робяцца на кантатах са сваякамі і матэрыяльнай дапамозе.

Пра гэта распавяла беларуская грамадская дзяячка Вольга Сомава:
– У мяне з’явілася шмат новых сувязяў у Беларусі на падставе вось тых падзеяў у 2020 годзе, і я адчуваю вельмі вялікую салідарнасць з тымі людзьмі, якія сказалі “хопіць, мы так далей жыць не жадаем”. Калі нічога не рабіць, нічога не зменіцца ў гэтым жыцці. Таму я адчуваю вялікую салідарнасць з гэтымі людзьмі і імкнуся дапамагчы ўсім, чым наогул магу.
Вольга Сомава дадала, што беларусы Даніі таксама раз на некалькі месяцаў збіраюцца разам і дасылаюць за краты ў Беларусь паштоўкі да палітвязняў з нагоды іх дзён народзінаў.
Цалкам гутарка:
Беларускае Радыё Рацыя






