Кожны тыдзень нехта з палітвязняў выходзіць з-за кратаў, з’язджае з Беларусі ці прымусова дэпартуецца. Таму праблема расце і неабходнасць у дапамозе экс-палітвязням расце. Добра, што ёсць магчымасць знаходзіць валанцёраў, новых людзей, не абавязкова сярод беларусаў, – кажа беларуская валанцёрка, якая ўжо пяць год займаецца падтрымкай беларускіх палітзняволеных і жыве ў Даніі, Вольга Сомава:
-Падтрымліваем палітвязняў больш за пяць год і рэкламавалі гэту дабрачыннасць на працягу ўсяго гэтага часу. Тыя, хто быў зацікаўлены і хто ведаў, што адбываецца ў Беларусі, ужо дапамагаюць. Але, канешне, у нас ёсць такая магчымасць заахвочваць на дапамогу небеларусаў. Вось, напрыклад, мы ў Даніі, у нашай арганізацыі не толькі беларусы, а палова чальцоў датчане і грамадзяне іншых краін.
Як паведамляе партал dissidentby, станам на 11 лютага, у Беларусі налічваецца 1188 палітвязняў, з іх – 176 – гэта жанчыны.
Цалкам гутарка:
Беларускае Радыё Рацыя.






