BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Чым жыве беларуская дыяспара Эстоніі?

Наладжваннем супрацы з мясцовымі ўладамі ды планаваннем дзейнасці на 2026 год, а таксама вырашэннем легалізацыйных пытаняў зараз занятыя прадстаўнікі беларускай дыяспары ў Эстоніі.

З апошніх актыўнасцяў – сумеснае адзначэнне зімовых святаў і адраджэнне беларускіх традыцыяў, – распавяла беларуская грамадская дзяячка Ірына Шпак:

-Зараз плануем імпрэзы культурнага плану на гэты год. І хацелі б знайсці больш магчымасцяў для падтрымкі з боку мясцовых уладаў. Спадзяемся, што праект спрацуе і мы зможам збіраць беларусаў на імпрэзы і запрашаць жыхароў Эстоніі да нас.

Таксама беларусы Эстоніі працягваюць падтрымку беларускіх палітвязняў, як тых, хто выйшаў на волю, так і ліставанне да тых, хто зараз знаходзіцца за кратамі.

Цалкам гутарка:

Беларускае Радыё Рацыя.