BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Чым жыве беларуская дыяспара Фінляндыі?

Атрыманне статуса бежанца ці міжнароднай абароны беларусамі, арганізацыя палітычных акцый, падтрымка беларускіх палітвязняў. Такімі самымі важнымі бачацца кірункі дзейнасці для прадстаўніка беларускай дыяспары ў Фінляндыі спадара Алекса, — падрабязней распавёў сам рэспандэнт:

— Самае галоўнае — гэта памятаць пра палітвязняў і звяртаць увагу на праблемы з дыктатурай Беларусі. Праводзяцца мітынгі, каб фінскае грамадства, фінскія палітыкі, людзі, якія могуць уплываць дыпламатычным спосабам, каб яны звярталі ўвагу на нас, на нашыя праблемы.

Цалкам слухайце ў далучаным гукавым файле

Суразмоўца дадаў, што апошнім часам у Фінляндыі для беларусаў узнікаюць праблемы з атрыманнем бежанства. Таму колькасць прадстаўнікоў беларускай дыяспары змяншаецца — у пошуках спосабаў легалізацыі яны з’язджаюць у іншыя краіны.

Беларускае Радыё Рацыя