Узняцце пытання пра тэрмін дзеяння беларускіх пашпартоў і прызнанне пратэрмінаваных дакументаў, правядзенне віктарыны да Дня Волі, арганізацыя сустрэч культурніцкага характару. Такімі накірункамі працы жывуць прадстаўнікі беларускай супольнасці ў Францыі.

Кажа беларускі грамадскі дзеяч Дзяніс Кандакоў:
– 108-ая гадавіна, і яе беларусы Францыі сустракаюць па-рознаму. Вось у Парыжы, напрыклад, мы сустрэліся, каб пагуляць у цудоўную гульню, адказаць на пытанні квізу, прысвечанаму 108-ай гадавіне БНР. Мы збіраліся ў кавярні, праводзіў для нас Ігар Барысаў – старшыня ліквідаванай партыі “Грамада”, які займаецца гэтай цудоўнай справай, ездзіць па Еўропе, і не толькі па Еўропе, даязджае далей. І вось ён завітаў да нас.
Дзяніс Кандакоў дадаў, што пераважна госці даязджаюць да беларусаў у буйныя гарады ў Францыі, там жа яны сустракаюцца на культурніцкіх і часам грамадска-палітычных імпрэзах.
Цалкам матэрыял:
Беларускае Радыё Рацыя






