BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Чым жыве беларуская дыяспара Іспаніі?

Дапамога палітычным уцекачам, а таксама тым, хто па палітычных матывах застаецца за кратамі ў Беларусі, прасоўванне беларускай мовы і культуры, тлумачэнне беларускай сітуацыі мясцоваму насельніцтву і прыцягненне ўвагі медыя да беларускай тэмы.

Гэта самыя важныя пытанні за апошні месяц для прадстаўнікоў беларускай дыяспары ў Іспаніі, – расказаў беларус Уладзімір Ліхалап:

-Для мяне, як для актыўнага беларуса, як заўжды застаюцца галоўныя тэмы – гэта вайна ва Украіне і палітзняволеныя. Наша мэта – дапамога добраахвотнікам і дапамога палітзняволеным.

Уладзімір Ліхалап дадаў, што беларусы Іспаніі на дадзены момант акцэнтуюць увагу ў сваёй дзейнасці пераважна на культуры і гуманітарных аспектак. Але калі ёсць буйныя палітычныя нагоды, то таксама не абмінаюць і арганізацыю палітычных акцый.

Цалкам гутарка:

Беларускае Радыё Рацыя.