Беларусаў Нарвегіі цяпер турбуюць пераважна пытанні наведвання радзімы ды легалізацыі ў самой краіне. Апошнім часам сустрэчы беларускай дыяспары сталі не частымі, хучэй носяць прыватны характар. Але заўсёды збіраюцца ўдзельнікі на такія святы як, напрыклад, Дзень Волі.

Пра гэта распавёў удзельнік арганізацыі “Салідарнасць з Беларуссю”, сябра праўлення Суполка беларусаў у Нарвегіі “Разам” Сяргей Шынкевіч:
– Самая галоўная і актуальня тэма – гэта наведванне крэўных у Беларусі, наколькі магчыма прыехаць у Беларусь, і не апынуцца ў “месцах не так аддаленых”. Плюс яшчэ ў некаторых беларусаў такая тэма, як закон аб дармаедстве. То бок ты прыехаў у Беларусь, табе будзе лічыцца пеня, і потым як з гэтым разбірацца. Гэтая тэма – не самы высокі прыярытэт, але адна з галоўных. Таксама праяздныя дакументы – атрыманне беларусамі пашпарту.
Сяргей Шынкевіч дадаў, што ўся актуальная інфармацыя пра значныя мерапрыемствы беларусаў Нарвегіі звычайна выкладваецца ў сацыяльных сетках, да прыкладу, у фэйсбук.
Беларускае Радыё Рацыя






