BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Чым жыве беларуская дыяспара Нідэрландаў?

Інфармацыйная падтрымка палітвязняў і іх сем’яў ды прасоўванне беларускай культуры і мовы. Такія тэмы цяпер актуальныя для беларускай дыяспары ў Нідэрландах.

Фота: censor.net

Беларуска Варвара Шаблінская адзначыла, што персанальна яе турбуе адсутнасць сувязі з тымі, на каго цісне лукашэнкаўскі рэжым і хто знаходзіцца ў Беларусі:

-Гэтая тэма, канешне, прысутнічае і вельмі моцна – тое, што беларускія палітвязні не вызваляюцца з турмаў. Але зараз мы менш робім для іх фізічна, бо нават напісаць ліст – гэта праблема. Напрыклад, мне не прыйшло ніводнага адказу на лісты.

Варвара дадала, што беларусы ў Нідэрландах больш ахвотна збіраюцца на культурніцкія мерапрыемствы. І гэта звязана з тым, што яны лічаць іх больш бяспечнымі для сябе і сваіх родных, якія застаюцца ў Беларусі.

Цалкам гутарка:

Беларускае Радыё Рацыя