Прадстаўнікі беларускай дыяспары ў Нямеччыны зараз займаюцца дапамогай беларускім палітвязням і прасоўваннем тэмы іх неадкладнага вызвалення.

Разам з тым не губляе актуальнасці ўкраінская тэма і ўдзел у акцыях салідарнасці, – распавёў беларускі грамадскі дзяяч Мікалай Бандарэнка:
-Вярнулася вельмі шмат маіх блізкіх знаёмых, сяброў, якія зараз выйшлі на волю. Для мяне гэта, канешне, радасная падзея і вялікая надзея на тое, што гэтыя людзі, як лідары, нейкі свой ўнёсак зробяць у аб’яднанне дыяспары, прынясуць глыток свежага паветра. І што гэтыя людзі прынясуць пазітыўны настрой.
Мікалай Бандарэнка дадаў, што беларусы Нямеччыны дапамагаюць не толькі палітвязням, якія былі прымусова дэпартаваныя ці выехалі ў замежжа пасля вызвалення, але і сем’ям тых, хто надалей утрымліваецца за кратамі ў Беларусі.
Цалкам гутарка:
Беларускае Радыё Рацыя.






