
Вырашэнне пытання працягнення дзеяння беларускіх дакументаў ці пошук альтэрнатывы для іх, абмеркаванне плану дзеянняў беларусаў у замежжы ў межах выбараў 2025 у Беларусі, сустрэчы з мясцовымі палітыкамі на беларускія тэмы. Усё гэта кірункі працы беларускай дыяспары ў Нямеччыне, — адзначыў прадстаўнік беларускай меншасці, муніцыпальны палітык Міхаіл Рубін:
— На жаль, мы ведаем, што не будуць працаваць выбарчыя ўчасткі. Наша праца, якую мы зрабілі ў 2020 годзе ў экзіт-поле, у практычна ўсіх консульствах, пасольствах, ва ўдзеле назірання, гэтага немагчыма будзе зрабіць, таму будзем заставацца ў рамках агульнай стратэгіі, агульнай праграмы.
Цалкам слухайце ў далучаным гукавым файле:
Міхаіл Рубін дадаў, што беларусы Нямеччыны хутчэй за ўсё далучацца да агульнага плану дзеянняў на беларускіх прэзідэнцкіх выбарах 2025 года, які будзе прыняты на ўзроўні дыяспар.
Беларускае Радыё Рацыя






