BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Чым жыве беларуская дыяспара Познані?

Правядзенне сустрэч з журналістамі, актывістамі, культурніцкімі дзеячамі, абмеракаванне апошніх зменаў польскіх законаў у галіне міграцыйнага права, арганізацыя адпачынку дзяцей беларускіх рэлакантаў і падрыхтоўка да Калядаў.

Познань. Здымак ілюстрацыйны

Такімі тэмамі зараз жывуць прадстаўнікі беларускай дыяспары ў польскім горадзе Познань, – адзначыў адзін з адміністратараў мясцовага чата, беларус Яўген Карнеявец:

-Працягваецца дзейнасць паўсядзённая, як і раней, працуе фундацыя, якая займаецца культурнымі пытаннямі, дапамагае дзецям, якія займаюцца вывучэннем беларускай мовы, польскай мовы і так далей. Змагаемся з законапраектамі польскімі, якія хочуць зрабіць больш жорсткім жыццё мігрантаў. Пакідаем свае каментары на афіцыйных парталах.

Атрымаць інфармацыю пра бліжэйшыя падзеі можна, напрыклад, праз чат у тэлеграм пад назвай “Беларусы Познані”.

Цалкам гутарка:

Беларускае Радыё Рацыя.