Правядзенне калядных сустрэч у Лондане ў беларускай царкве, падрыхтоўка выставы Мартыралог Ксішы Ангелавай на тэму беларускіх палітвязняў, праца з мясцовымі медыя на беларускую тэму. Усё гэта актыўнасці беларусаў Шатландыі ды Велікабрытаніі ў цэлым за апошні час, — распавяла прадстаўніца Народнага Консульства Беларусі ў Шатландыі Ірына Маклейн:
— Насамрэч вельмі цяжка трымаць Беларусь у цэнтры ўвагі, і таму гэта ўсё праз асабістыя сувязі, праз будаванне сетак, праз нетворкінг і больш індывідуальныя кантакты. Напрыклад, нам удалося запрасіць вельмі вядомага журналіста з «Навінаў Таймз», які піша пра мастацтва.
Цалкам слухайце ў далучаным гукавым файле:
Ірына Маклейн дадала, што апошнім часам у Шатландыі стала цяжка збіраць беларусаў на публічныя мерапрыемствы асабліва палітычнага характару. Гэта звязана з пераследам іх родных ці іх саміх па прыезду на радзіме.
Беларускае Радыё Рацыя