BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Чым жыве беларуская дыяспара Славакіі?

Правядзенне канцэртаў і фестываляў, літаратурных спатканняў, адзначэнне традыцыйных беларускіх святаў, нефармальныя сустрэчы. Гэта актыўныя накірункі дзейнасці для прадстаўнікоў беларускай дыяспары ў Славакіі, – распавёў беларускі грамадскі дзяяч Валеры Нескарадзяны:

-Актыўнасці для беларусаў, якія жывуць у Славакіі, для мяне заўсёды актуальныя. Напачатку жніўня да нас у Браціславу завіталі Ганна Янкута і Уладзімір Някляеў на месяц аўтарскага чытання. Дзякуй вялікі, што яны былі ў нас.  

Валеры Нескарадзяны перакананы, што таксама праз культуру магчыма ў замежжы будаваць беларускую будучыню.

Цалкам гутарка:

Беларускае Радыё Рацыя