Ваенная актыўнасць Беларусі ў еўрапейскім накірунку, вызваленне палітвязняў, арганізацыя палітычных сустрэч і акцыяў.

Гэта бягучая дзейнасць і актуальныя пытанні для беларусаў Швецыі, – распавёў беларускі грамадскі дзеяч з Швецыі Павал Галушка:
-Першае, што мяне асабіста моцна насцярожвае – гэта тое, што шведскія спутнікі зафіксавалі актыўнае разгортванне і падрыхтоўку да выкарыстання ракет з ядзернымі боегалоўкамі, якія знаходзяцца на тэрыторыі Беларусі. І, зразумела, самая яскравая падзея – гэта быў прыезд Святланы Ціханоўскай на форум. Мы сустракаліся, размаўлялі. Літаральна на наступны дзень абсалютна нечакана выпускаюць 14 палітзняволеных. Зразумела, дзякуючы МЗС Швецыі ў гэты спіс уключаюць нашую Галіну Краснянскую, беларуску са шведскім грамадзянствам. Гэта было вельмі радасна.
Павал Галушка дадаў, што тэма палітвязняў актуальная цяпер не толькі для прадстаўнікоў беларускай дыяспары ў Швецыі, але ў яе таксама заангажаваная шведская грамадская супольнасць і палітыкі.
Цалкам гутарка:
Беларускае Радыё Рацыя






