BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Чым жыве беларуская дыяспара Швецыі?

Дапамога Украіне і ўкраінцам у сувязі з маштабнымі расейскімі абстрэламі, збор сродкаў на падтрымку беларусаў у замежжы ў складаных жыццёвых сітуацыях, удзел у праўкраінскіх акцыях, правядзенне культурніцкіх і нефармальных сустрэч.

Гэта важныя накірункі дзейнасці для прадстаўнікоў беларускай дыяспары ў шведскім горадзе Гётэборг, – кажа беларуская грамадская дзяячка Ірына Лундгрэн:

-Мы збіраем вялікі данат у выглядзе падгузнікаў, цёплых коўдраў, медыцынскіх прыналежнасцяў і перапраўляем усё ў Харкаў мірным жыхарам, якія пацярпелі ад абстрэлаў і адключэння электраэнергіі. Яшчэ мы кожны месяц збіраем грошы і пераводзім на патрэбы беларусаў, якія знаходзяцца за мяжой.

Ірына Лундгрэн дадала, што таксама прадстаўнікі беларускай дыяспары ладзяць сумесныя актыўнасці, у тым ліку палітычныя акцыі, сумесна з прадстаўнікамі іншых дыяспар з постсавецкіх краінаў.

Цалкам гутарка:

Беларускае Радыё Рацыя.