Падрыхтоўкай да акцыі 24 лютага – чацвёртай гадавіны паўнамаштабнай вайны ва Украіне, дапамогай беларускім дабраахвотнікам і ўкраінцам і падтрымкай беларусаў у побытавых і легалізацыйных пытаннях.

Такімі накірункамі занятыя прадстаўнікі беларускай супольнасці ў Швецыі, – кажа беларускі грамадскі дзяяч Павал Галушка:
-Зараз мы рыхтуемся да правядзення 24 лютага сумеснай дэманстрацыі з украінскімі і шведскімі арганізацыямі да гадавіны вайны. Мы ўсё робім разам. Будуць выступаць нашы прадстаўнікі Народнай амбасады.
Акрамя таго, беларусы Швецыі часта гуртуюцца з прадстаўнікамі іншых дыяспараў з постсавецкіх краінаў, збіраюць дапамогу для палітвязняў, якія зараз як знаходзяцца ў Беларусі, так і ў вымушанай эміграцыі.
Цалкам гутарка:
Беларускае Радыё Рацыя






