Прадстаўнікі беларускай дыяспары ў Бразіліі заняты пераважна культурніцкімі актыўнасцямі. Гэта праз тое, што краіна спрабуе наладзіць палітычныя стасункі з Беларуссю.

Але разам з тым, яны дапамагаюць адзін аднаму ў легалізацыі і адаптацыі ў новай краіне, – распавяла прадстаўніца Народнай амбасады Беларусі ў Бразіліі Вольга Ермалаева Франко:
— У прыярытэце цяпер культурныя захады, імпрэзы. Мы спрабуем прамаваць беларускую павестку праз нашую культуру, праз літаратуру, праз паэзію, праз мову. Вось такім спосабам, так званая культурная дыпламатыя.
Беларуская грамадская дзяячка Вольга Ермалаева Франко прыгадала, што таксама малая колькасць актыўнасцяў беларусаў Бразіліі звязаная з вялікай тэрыторыяй краіны і раскіданасцю па ёй прадстаўнікоў беларускай дыяспары.
Беларускае Радыё Рацыя






