Правядзенне сумесных інтэграцыйных сустрэч, падрыхтоўка да акцыяў і маршаў, прымеркаваных да 9 жніўня, падтрымка палітвязняў і праца шэлтару.

Усё гэта ды не толькі бягучыя актыўнасці прадстаўнікоў беларускай дыяспары ў польскім горадзе Уроцлаў, – распавёў cтаршыня Рады Аб’яднання Суполка беларусаў Уроцлава (Białoruski Związek Solidarności) Сяржук Дубіна:
–Зараз маем некалькі падзей, да якіх рыхтуемся, кірункаў, па якіх працягваем дзейнічаць. Адна з падзей адбудзецца 19 ліпеня. Мы вырашылі зладзіць сустрэчу беларусаў спачатку нашага рэгіёну, але аказалася, што вельмі шмат беларусаў з іншых прыедзе гарадоў. Атрымалі ўжо каля 100 рэгістрацый, запланавалі шмат актыўнасцяў у Алясніцы – гэта горад недалёка ад Уроцлава. Плануем творчыя заняткі для дзетак і наведаць замак у Алясніцы, базіліку і бібліятэку. Таму вось гэта сустрэча вялікая на ўвесь дзень. Наступны кірунак, над якім таксама працуем, гэта ўшанаванне даты 9 жніўня – пяць гадоў з моманту, калі адбыліся сфальсіфікаваныя выбары ў Беларусі.
Таксама Беларусы Уроцлава заклікаюць далучыцца да мастацкага праекта «Я ЁСЦЬ» ў межах ХІІІ Фестывалю Незалежнай Беларускай Культуры. Ужо ў панядзелак, 21 ліпеня, адбудзецца ўступная сустрэча і знаёмства з праектам.
Цалкам гутарка:
Беларускае Радыё Рацыя






