Сумеснае святкаванне Новага году, правядзенне спартовых сустрэч, арганізацыя канцэртаў беларускіх гуртоў, калядная ялінка для дзяцей, акцыі салідарнасці ў сувязі з вызваленнем беларускіх палітычных зняволеных ды так далей.

Гэта дзейнасць прадстаўнікоў беларускай дыяспары ва Уроцлаве, – распавёў прадстаўнік Рады Аб’яднання Суполка беларусаў Уроцлава (Białoruski Związek Solidarności) спадар Ян:
-І як у арганізацыі ў нас адныя з асноўных прыярытэтаў – гэта падтрымка культурніцкіх і адукацыйных ініцыятыў, гэта развіццё салідарнасці сярод беларусаў і жыхароў горада, гэта падтрымка валанцёрства. І ад сябе магу дадаць, гэта распаўсюджванне дэмакратычных прынцыпаў, таму што ў нас у арганізацыі з самага пачатку ўсё адбываецца празрыста.
З бліжэйшага – ужо пяты год запар 26 і 27 снежня, а таксама 6 студзеня калядоўнікі, узяўшы з сабой свае лепшыя калядныя песні, выберуцца ў святочны шпацыр па Уроцлаве.
Цалкам гутарка:
Беларускае Радыё Рацыя.






