Прадстаўнікі беларускай дыяспары ў Вялікабрытаніі жывуць цяпер пераважна культурай. Сустрэчы такога характару збіраюць да некалькіх дзясяткаў беларусаў. Гэта выступы музыкаў, літаратараў, тэатралаў.

Распавядае прадстаўніца беларускай супольнасці Ганна Комар:
– Мы даўно не праводзілі палітычных дэманстрацый, апошняя была на пятую гадавіну выбараў у жніўні. Але шмат адбываецца культурніцкага, асабліва такога тэатральнага жыцця. Вось верасень быў насычаны, асабліва пад канец верасня ў нас і чытка беларускай п’есы, і была камедыя “Замежная дзяўчына”. І гэта такія цудоўныя нагоды насамрэч сустрэцца. Збіралася шмат беларусаў і беларусак.
Ганна Комар дадала, што ў Вялікабрытаніі тэма з вызваленнем беларускіх палітвязняў гучыць хутчэй з вуснаў саміх беларусаў, якія імкнуцца пашыраць такую тэму інфармацыйна і заўсёды арганізуюць фінансавую падтрымку пацярпелым ад беларускага рэжыму.
Цалкам матэрыял:
Беларускае Радыё Рацыя






