Падтрымка беларускіх палітвязняў, падтрымка Украіны і ўкраінцаў, кансультацыі па легалізацыі і спробах вырашэння пытанняў з пратэрмінаванымі дакументамі.

Усё гэта актуальныя кірункі працы беларускай дыяспары ў Вялікай Брытаніі, – распавяла беларуска спадарыня Ірына:
– Мы часам выходзім на акцыі падтрымкі Украіны, таксама і падтрымкі палітвязняў. Ёсць некалькі збораў для падтрымкі палітвязняў, але я не была на іх так, то бок не ўдзельнічала так актыўна, на жаль, у апошні час.
Суразмоўца дадала, што таксама цяпер беларускія акцыі ў Вялікай Брытаніі не такія шматлікія, як гэта было раней, праз тое, што шмат хто з беларусаў па побытавых пытаннях і пытаннях з дакументамі ездзяць на радзіму.
Беларускае Радыё Рацыя






