BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Чым жыве беларуская моладзь у замежжы?

З якімі праблемамі сутыкаецца беларуская моладзь у замежжы? Ці трымае кантакт з тымі, хто застаўся ў Беларусі? Чаму так і не вырашаюцца фінансавыя выклікі?

Фота з адкытых крыніц

Над адказамі на такія пытанні разважае нашая сённяшняя Госця Рацыі, сябра Беларускага нацыянальнага моладзевага савета “РАДА” Яўгенія Белькіна. Падрабязней – у гутарцы з Алісай Поль.

РР: Давайце прыгадаем, на чым палягае цяпер дзейнасць вашай арганізацыі.

Яўгенія Белькіна: Зімою вялікая частка фінансавання была спынена. І таму гэтае пытанне таксама ў прыярытэтах. Мы працягваем сваё супрацоўніцтва ў рамках “Усходняга партнёрства”, пры падтрымцы Дацкай нацыянальнай моладзевай рады ў нас былі праведзены пяць серый анлайн і афлайн мерапрыемстваў, дзе мы шукаем шляхі ўзаемадзеяння з нашымі партнёрамі ў краінах “Усходняга партнёрства”. Таксама мы працягваем міжнародныя адвакацыі. Гэтай вясной прадстаўнікі “РАДА”, сакратарыят і савет ездзілі ў Брусэль на Генасамблею еўрапейскага моладзевага форума. Мы адвакатуем працяг і магчымасць для беларускай моладзі ўдзельнічаць у праграме Erasmus+ , таму што праз дзейнасць дзяржавы Беларусь была з яе выключана, і мы спрабуем працягваць гэта праз дэмакратычныя інстытуты.

Таксама прадстаўнікі “РАДА” былі ў Страсбургу ў красавіку, гэта быў сумесны семінар з Саветам Еўропы “Моладзь, дэмакратыя, правы чалавека ў Беларусі”. Было вельмі цікава, будзем спрабаваць рабіць нейкія калабарацыі. Мы падрыхтавалі сумесна з іншымі моладзевымі грамадскімі арганізацыямі перыядычныя справаздачы пра сітуацыю з моладдзю ў Беларусі. Гэтая справаздача робіцца раз на чатыры гады. І мы там расказалі пра тое, што адбываецца ва ўніверсітэтах, у школах Беларусі. Як мы ведаем, нядаўна падпісаны ўказ пра тое, каб моладзь пасля 9 класа ўдзельнічала ў патрыятычных зборах і што гэта будзе мець уплыў на далейшае паступленне і працяг вучобы ў 10 – 11 класах. Таксама мы расказалі пра тое, што ВНУ зараз не з’яўляюцца палітычна нейтральнымі. Мы зрабілі акцэнт на затрыманнях моладзі і на тых, хто знаходзіцца за кратамі. Таксама з важных я б адзначыла паездку на Мальту. Гэта была Еўрапейская канвенцыя па моладзевай працы.

Беларускі нацыянальны моладзевы савет “РАДА” з’яўляецца добраахвотным саюзам беларускіх моладзевых аб’яднанняў, большасць з якіх – у эміграцыі.

Цалкам гутарка:

Беларускае Радыё Рацыя