BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Чым жывуць беларусы Аўстраліі?

Сустрэчы раз на некалькі месяцаў ды правядзенне Кніжнага клубу. Гэтым багатае жыццё беларусаў у Аўстраліі.

Фота: migrantumir.com

У параўнанні з краінамі Еўропы, тут вельмі малая беларуская супольнасць, – распавёў беларус Дзяніс Каляда:

-На дадзены момант, мне здаецца, усе стаміліся глядзець за навінамі, таму што за апошнія некалькі гадоў здаецца, што ў Беларусі нічога не мяняецца. Адзінае з таго, за чым я сачыў, гэта выбары ў КР. Гэта навіна даволі пазітыўная, але пакуль што я вынікаў не бачыў. Я ведаю, каго выбралі, але не ведаю, ці ёсць якая-небудзь актыўнасць.

Адзінае месца, дзе мы збіраемся невялічкай групай беларусаў, гэта проста Беларускі кніжны клуб. Мы зараз чытаем “Доўгую дарогу дадому” Васіля Быкава, перад гэтым мы чыталі “Вяртанне Ліліт”, а да гэтага кніжак пяць прачыталі розных. Зараз выбралі такі фармат – кожны кажа, якую кніжку ён хоча прачытаць, прыносіць гэтыя кнігі і мы ўсе іх чытам адну за адной.

Дзяніс Каляда дадаў, што таксама Аўстралія ня вельмі папулярная краіна для новай хвалі міграцыі беларусаў. У першую чаргу праз тое, што да краіны складана даехаць – гэта тысячы кіламетраў ад Беларусі.

Цалкам гутарка:

Беларускае Радыё Рацыя