Напісане лістоў да палітвязняў, зняцце візавага бана для грамадзянаў Беларусі, сумеснае святкаванне Калядаў і Новага года, прагляды фільмаў на палітычную тэму.
Усё гэта важныя накірункі дзейнасці для прадстаўнікоў беларускай дыяспары ў Фінляндыі, – апошнімі навінамі падзяліўся беларус Кірыл Кірылаў:
-Навіны ў нас добрыя і нядобрыя. Нядобрыя, бо немагчыма зараз атрымаць візу ў Фінляндыю грамадзянам Рэспублікі Беларусь. Працуем над гэтым пытаннем. Добрая навіна, што працягваем інфармаваць усіх зацікаўленых і не толькі пра становішча ў Беларусі. Новы праект у нас, які мы арганізуем з фінскай арганізацыяй журналістаў.
Беларус Кірыл Кірылаў падагульніў, што апошнім часам беларусаў больш гуртуюць мерапрыемствы культурніцкага характару. Дыяспара стараецца збірацца рэгулярна, мінімум раз на месяц.
Цалкам гутарка:
Беларускае Радыё Рацыя.