BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Чым жывуць беларусы Коўна?

Арганізацыя беларускіх танцаў, аднаўленне надмагілля аўтара бел-чырвона-белага сцягу Клаўдзія Дуж-Душэўскага, збор сродкаў на памятную шыльду Беларускаму асобнаму батальёну ў Літоўскім войску. Гэта тое, чым жыве цяпер беларуская дыяспара ў літоўскім горадзе Коўна, – распавяла дырэктарка Polyglot language organization VšĮ, якая прадстаўляе Беларускую Сябрыну Коўна Вераніка Выгоўская:

-Беларуская Сябрына Коўна – гэта сапраўдная сябрына. Мы адзін аднаго падтрымліваем у радасці і ў горы, у нас агульныя святы. Да нас прыязджаюць паэты, гісторыкі, мы цікавімся гісторыяй гэтага краю. І не сумуем, будуем сваю будучыню, сваю сучаснасць у тым месцы, дзе мы знаходзімся і з тымі гістарычнымі абставінамі, якія маем.

Таксама да беларусаў Коўна часамі завітваюць беларускія літаратары, адзначаюцца беларускія і літоўскія святы, шануюцца беларускія традыцыі.

Цалкам гутарка:

Беларускае Радыё Рацыя.