BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Чырвоны ўзровень небяспекі аб’яўлены ў Беларусі 9 студзеня

У Беларусі 9 студзеня чакаюцца складаныя ўмовы надвор’я. Аб гэтым паведаміў Рэспубліканскі цэнтр па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.

У пятніцу будзе пераважна воблачнае надвор’е. Часам чакаецца снег, на большай частцы тэрыторыі пройдзе моцны снег, ноччу па паўднёвым усходзе – вельмі моцны снег. У многіх раёнах чакаецца мяцеліца, на дарогах – снежныя заносы. На асобных участках дарог – галалёдзіца. Вецер прагназуецца паўночны, паўночна-ўсходні 5-10 м/с, з парывамі да 14 м/с, у многіх раёнах 15-20 м/с, ноччу месцамі да 24 м/с.

Тэмпература паветра ноччу складзе ад мінус 4 градусаў па паўднёвым усходзе да мінус 16 градусаў па поўначы. Днём будзе 8-14 градусаў марозу, па паўднёвым усходзе – ад мінус 4 да мінус 7 градусаў.