BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Цырымонія ўзнагароджання медалём Францыска Скарыны ў Варшаве

У Варшаве адбылася цырымонія ўзнагароджання выбітных асоб медалём Францыска Скарыны і медалём «За плённую працу на карысць Беларусі», медалём «Гонар і Годнасць».

Медалём Францыска Скарыны ўзнагароджаныя:
Альжбэта Смулкова – мовазнаўца, славістка, беларусістка, першая амбасадарка Польшчы ў Беларусі
Уладзімір Някляеў – беларускі паэт, празаік і грамадска-палітычны дзеяч

Медаль Францыска Скарыны ўручаецца беларускім і замежным грамадзянам, якія працуюць у галіне навукі, адукацыі і культуры, за выдатныя заслугі ў прафесійнай дзейнасці, значны асабісты ўклад у развіццё і павелічэнне духоўнага і інтэлектуальнага патэнцыялу беларускага народа.

Медалём «За плённую працу на карысць Беларусі» ўзнагароджаныя:
Ян Маліцкі – прафесар, дырэктар Цэнтра ўсходнееўрапейскіх даследаванняў Варшаўскага ўніверсітэта;
Роберт Тышкевіч – польскі палітык, выдавец, грамадскі дзеяч;
Мацей Радзівіл – грамадскі дзеяч, фінансіст, мецэнат.

Медаль «За плённую працу на карысць Беларусі» ўручаецца беларускім і замежным грамадзянам і асобам без грамадзянства за выбітныя дасягненні ў прафесійнай і грамадскай дзейнасці на карысць беларускага народа і беларускай дзяржавы ў сацыяльнай, эканамічнай, культурнай і палітычнай сферах.

Медалём “За гонар і годнасць” узнагароджаны
Андрэй Янушкевіч – беларускі гісторык, выдавец, дырэктар выдавецтва «Янушкевіч».

Гэтай узнагародай ушаноўваюцца асобы, якія праявілі выключную адданасць у барацьбе за свабоду, нацыянальныя каштоўнасці, дэмакратыю і правы чалавека, страцілі ў гэтай барацьбе свае жыцці.

Паслухайце, што казалі ўдзельнікі цырымоніі:

Беларускае Радыё Рацыя