BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Чытачы Reform.by сабралі для рэдакцыі 17 000 еўра

Два дні таму галоўны рэдактар Фёдар Паўлючэнка апублікаваў заклік аб дапамозе: спыненне фінансавання магло прывесці да спынення праекта.

Фёдар Паўлючэнка. Фота: Белсат

«Пасля таго, як мы аб’явілі, што з-за адсутнасці грошай Reform.by можа спыніць працу, рэдакцыя атрымала тысячы паведамленняў са словамі падтрымкі. Мы не чакалі, што так шмат людзей будзе нам суперажываць. Дзякуй вялікі. Вы зрабілі сапраўдны калядны цуд», — напісаў Фёдар Паўлючэнка.